Малады Фронт вітае рашэньне ўладаў пачаць працэдуру далучэньня да Балёнскага працэсу. Аб гэтым стала вядома 23 ліпеня з адмысловага паведамленьня БелТА.
Літаральна за дзень да гэтага ініцыятары кампаніі "Эўрапейская адукацыя" атрымалі адказы на свае запыты з Палаты Прадстаўнікоў і Савета Міністраў. У прыватнасьці старшыня камісіі Палаты Прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, спадар Здановіч, сьцьвярджаў, што ў цяперашні час завяршаецца работа над Кодэксам аб адукацыі, у якім маюць быць урэгуляваныя ўзнятыя кампаніяй пытанні. СавМін у сваю чаргу перанакіраваў ліст для больш грунтоўнага адказу ў Міністэрства Адукацыі, аб чым і паведамляецца ў лісьце. Аднак будучы адказ з мінадукацыі па сутнасьці ўжо вядомы бо, як адначалася вышэй, беларускія ўлады б...